Обычная версия
Шрифт -
Шрифт +
Настройки по умолчанию

Новые поступления

 

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат…


 

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».


 

Па сцежцы жыцця мы крочым разам з жывёламі і птушкамі. Запаветныя мясціны Беларусі — рай для насельнікаў лесу. Іх зачароўвае прырода роднага краю: маляўнічая, бездакорная, разнастайная.
Вядомы беларускі пісьменнік Мікола Бусько займальна расказвае пра тое, як жывуць нашы меншыя сябры, вучыць сябраваць з жыхарамі лесу, не разбураць зробленае імі, адносіцца да іх як да сябе.
Дзе сустракаюцца шчыры настаўнік Прырода і цікаўны вучань — нараджаецца мастацтва і талент.


 

Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія героі перажывуць шмат прыгодаў, адшукаюць многа розных палян, быццам і сонечных… Але ўсё адно яны вернуцца на сваю родную паляну, і стане яна самай сонечнай ва ўсім свеце. Чаму вернуцца Вожык і Заяц і ад чаго сонца заззяе над іх родным домам — у гэтай казцы.


 

Здаўна на нашай зямлі шырока бытавалі не толькі легенды і казкі, не толькі песні ды танцы, прыказкі ды загадкі. Важную ролю ў жыцці нашых продкаў адыгрывалі прыкметы. «Без прыкмет — ходу нет!» — казалі ў народзе. І прыкметы суправаджалі чалавека з сівой старажытнасці на працягу ўсяго ягонага жыцця. У гэтай кнізе сабраныя прыкметы, якімі карысталіся беларусы пры самых розных жыццёвых абставінах: пры будаўніцтве дома і ў штодзённых справах, выпраўляючыся ў дарогу і выконваючы любую працу на полі і ў агародзе, падчас палявання і рыбалоўства, пры развядзенні пчолаў… Прыкметы, заснаваныя на добрым веданні прыроды, дапамагалі чалавеку прадказаць надвор’е і ўраджай. Кніжка разлічаная на школьнікаў старэйшага ўзросту, настаўнікаў і ўсіх, хто цікавіцца вуснай спадчынай нашага народа.


 

Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзеючыя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі. Дарэчы, не ўсё ў іх — мастацкі вымысел. Але што да чаго ты і сам, дарагі чытач, зразумееш, калі пазнаёмішся з героямі: вадзянікамі, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрынай сямейкай, што шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наядай марской, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў нашыя вадаёмы.


 

Жартоўныя, вясёлыя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Васіля Зуёнка склалі чарговую кнігу серыі «Журавінк@».


 

Новая паэтычная серыя для дзяцей “Журавінка@” адкрываецца кнігай Віктара Гардзея “Сарочына цырульня”. Нязмушаны гумар вершаў, назіральнасць аўтара, жыццялюбства і тонкае адчуванне свету адразу бярэ ў палон чытача. Вашае чытанне станецца вясёлым і пазнавальным а, значыць, несумненна карысным!


 

Васіль Жуковіч, чые творы змешчаныя ў школьных падручніках, гэтую кнігу склаў пераважна з сюжэтных вершаў з адметным і каларытным гумарам.


 

У аповесці «Прынцэса тусоўкі» ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма гэтак званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які сканчаецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала літаратурную прэмію «Залаты купідон» (2012 г.) у намінацыі «Дзіцячая літаратура». Праблеме падлеткавай наркаманіі прысвечана таксама апавяданне «Апошняя хата Цялянкі».


Соседние подразделы:
Периодические издания
Фотогалерея

Государственные символы

Год качества

80 лет освобождения беларуси от немецко-фашистских захватчиков

XXXIII Международный фестиваль искусств «Славянский базар»

Мы в социальных сетях

Одноклассники

Шумилинская ЦБС

Вконтакте

Мы в социальных сетях

Обращения граждан и юридических лиц

Регистрация

Регистрация

Публичный центр правовой информации

Детский правовой сайт

The LineAct Platform