Мова - душа народа, векавая праца многіх пакаленняў,
люстэрка жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб.
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень, у чытальную залу раённай бібліятэкі былі запрошаны вучні 8-х класаўСШ №2, якім у фармаце медыя-гульні прапанавалася акунуцца ў чароўны свет роднай мовы і паслухаць, як яна гучыць не толькі на школьных уроках.
Гульцы адказвалі на пытанні трох тэм: беларуская мова, беларуская літаратура, беларускі фальклор і гісторыя. Кожнае пытанне па ступені складанасці мела свой кошт. Пытанне былі аценены ад 200 да 1000 балаў. На абмеркаванне пытання давалася адна хвіліна.Вучні выдатна адказалі на ўсе пытанні. Члены журы ацанілі адказы удзельнікаў і падвялі вынікі. Дзякуй гульцам за іх веды і цікавую гульню.