У аповесці «Прынцэса тусоўкі» ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма гэтак званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які сканчаецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала літаратурную прэмію «Залаты купідон» (2012 г.) у намінацыі «Дзіцячая літаратура». Праблеме падлеткавай наркаманіі прысвечана таксама апавяданне «Апошняя хата Цялянкі».
Жыццё чалавека пасля, так званай, перабудовы — вось агульны змест апавяданняў Алега Ждана. Людзі маладыя і сталыя, насельнікі сталіцы і малых беларускіх гарадоў — усе яны так ці інакш перажываюць і вечныя, і паўсядзённыя праблемы, выяўляюць характэрныя рысы народа. Піша Алег Ждан падчас з добрым гумарам, падчас з разуменнем драматычнасці жыцця, а часам — з горкай іроніяй.
Галоўную гераіню новага рамана ўжо добра вядомага чытачу аўтара Аляксандра Афяроўскага завуць Александрынай. Чытач разам з маладой нявопытнай дзяўчынай пройдзе па дарогах, што вызначаны ёй лёсам. Александрыну напаткалі даволі складаныя сітуацыі, таму што з-за няўдачы першага нязбытачнага кахання яна пакінула бацькоўскую сям’ю і пачала самастойны жыццёвы шлях, які напоўнены нечаканымі жыццёвымі калізіямі, падзеямі, сутыкненнямі людскіх характараў. Сюжэт твора даволі дынамічны, напружаны, псіхалагічна завостраны.
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Саламахі ўключаны сацыяльна-псіхалагічныя аповесці. Героі твораў — нашы сучаснікі: ветэраны, людзі сярэдняга пакалення, моладзь. У кожнага з іх свой няпросты лёс, сваё стаўленне да рэчаіснасці. Але ўсе яны, перамагаючы складанасці быту і ўзаемаадносін з людзьмі, прыходзяць да разумення, што чалавек у любых, нават у трагічных для яго сітуацыях, павінен заставацца чалавекам. На гэтым і мацуецца жыццё.
Любовь — издавна предмет раздумий, источник вдохновения и творчества сотен поколений писателей, художников, да и вообще всех людей искусства. Это такое чувство, которое делает человека лучше, облагораживает его. Но бывает, что и приносит боль и страдания. Все это — в повестях русских писателей конца XIX — начала XX в. И.А. Бунина, В.М. Гаршина, М. Горького, С.П. Подъячева, С.М. Степняка-Кравчинского, Л.Н. Толстого, И.С. Тургенева, А.П. Чехова.
У кнігу Віктара Гардзея «З мінулага не вяртаюцца…» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лёсе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. З гэтага ж шэрагу і наступны твор кнігі. Трэцяя аповесць «Па Сеньку і шапка» таксама абвострана і праўдзіва праз самабытныя вобразы раскрывае трагічны лёс пасляваеннай вёскі. Творы пісьменніка адметныя каларытнай беларускай мовай, шчырым гумарам і лірызмам, вызначаюцца займальным сюжэтам і кампазіцыяй.